Меркель упершыню наведала Асвенцім

06.12.2019 / 15:21

У сеціве з'явіліся кадры візіту канцлера Германіі Ангелы Меркель у канцлагер Трэцяга рэйха Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцім). Яе паездка праходзіць напярэдадні 75-й гадавіны вызвалення лагера. Відэа апублікавана на YouTube-канале Euronews.

На кадрах бачна, як Меркель прайшла пад надпісам Arbeit macht frei («Праца робіць свабодным»). Паведамляецца, што канцлер ўпершыню наведала канцлагер.

Nashaniva.com