У бальніцы ў Чэхіі застрэлілі шэсць чалавек

10.12.2019 / 11:05

Невядомы адкрыў агонь у адной з палат бальніцы горада Острава на паўночным усходзе Чэхіі, паведаміў першы віцэ-прэм'ер і кіраўнік МУС Ян Гамачак.

У выніку страляніны загінулі шэсць чалавек.

Паліцыя шукае мужчыну ростам каля 180 сантыметраў, апранутага ў чырвоную куртку. Раён вакол бальніцы ачапілі.

Зараз супрацоўнікі бальніцы перапынілі сваю працу, там дзейнічаюць паліцэйскія. У бальніцу прыбыў паліцэйскі спецназ і пажарныя. Да месца здарэння таксама накіраваўся паліцэйскі верталёт.

.

Nashaniva.com