Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні

11.12.2019 / 08:39

Тэлеканал ТНТ з 11 снежня пачне паказваць серыял «Слуга народа». Нагадаем, што галоўную ролю ў якім сыграў будучы прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Слуга народа» распавядае пра настаўніка гісторыі Васіля Галабародзьку, які нечакана стаў прэзідэнтам Украіны. Першы сезон выйшаў у канцы лістапада 2015 года. Гэта адно з самых папулярных шоу на ўкраінскім ТБ.

У лістападзе серыял дэманстраваўся на БТ, прычым перад праграмай «Панарама».

Nashaniva.com