На першым энергаблоку БелАЭС пачалі гарачую абкатку абсталявання рэактарнай устаноўкі

11.12.2019 / 09:38

Фота Надзеі Бужан.

Гэта самы маштабны этап пуска-наладачных работ перад пачаткам фізічнага пуску, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Па словах віцэ-прэзідэнта-дырэктара праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС АТ ВК «АСЭ» Віталя Паляніна, гарачая абкатка — гэта тэхналагічны працэс, які імітуе працу энергаблока з той толькі розніцай, што замест сапраўдных у рэактар загружаны імітатары цеплавыдзяляльных зборак.

У ходзе гарачай абкаткі спецыялісты правераць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока на адпаведнасць патрабаванням па эксплуатацыі і бяспецы. Яны таксама апрабуюць сістэмы абароны першага і другога контуру ад перавышэння ціску і правядуць выпрабаванні працы галоўных цыркуляцыйных помпаў на халодных і гарачых параметрах рэактарнай устаноўкі.

Акрамя таго, у праграму выпрабаванняў ўваходзіць праверка сістэмы электрасілкавання ўласных патрэб пры рэжымах перапынення, поўнага абясточвання энергаблока з мадэляваннем сітуацыі максімальнай праектнай аварыі.

«Мы выйшлі на фінішную прамую праграмы падрыхтоўкі да энергаблока фізпуску, — адзначыў віцэ-прэзідэнт-дырэктар праекта. — Наступны этап пасля завяршэння гарачай абкаткі, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі да энергаблока фізічнага пуску, — рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў энергаблока».

Запуск першага энергаблока плануецца на студзень 2020 года.

Nashaniva.com