У Калінкавіцкім раёне таксі сутыкнулася на трасе з ласём

11.12.2019 / 11:19

Здарэнне адбылося ўчора ўвечары на трасе М-10, непадалёк ад Малых Аўцюкоў. Таксі перавозіла двух пасажыраў. На трасу з лесу раптоўна выбег лось. Вадзіцель не паспеў зрэагаваць, адбылося сутыкненне жывёлы і транспартнага сродку, піша sb.by

- Ніхто з людзей не пацярпеў, - паведаміла афіцыйны прадстаўнік гомельскай міліцыі Ганна Кавалёва, — аўтамабіль жа пашкоджаны.

Відавочцы паведамляюць, што дасталося і жывёле. Лось не адразу змог ўстаць, каб схавацца ў гушчары. Ён падымаўся і падаў на ногі, але ўрэшце пайшоў у лес.

Фота Gomel.Today