Азаранка не заявілася на Australian Open
11.12.2019 / 12:17
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не заявілася на Australian Open, які яна выйгравала ў 2012 і 2013 годзе, паведамляе Tut.by са спасылкай на Tennis Life.
Больш за тое, Вікторыі няма ў старт-лісце ніводнага з аўстралійскіх турніраў пачатку сезона. Адзначым, што Азаранка пакуль таксама не размяшчала фатаграфіі трэніровак у сваіх сацсетках, хоць у мінулым годзе рэгулярна паведамляла аб ходзе падрыхтоўкі пачынаючы з 1 снежня.
Яшчэ адной непрыемнай навіной для Вікторыі стала растанне з яе трэнерам Вімам Фісетам. На днях стала вядома, што бельгіец будзе працаваць у камандзе Наомі Осакі.