Салдата, які ноччу пакінуў вайсковую частку, знайшлі
11.12.2019 / 14:44
Вайсковец тэрміновай службы, які сёння ноччу пакінуў вайсковую частку ў Заслонаве Віцебскай вобласці, знойдзены. Дазнавальнікі ваеннай камендатуры выяўляюць прычыны самавольнай адлучкі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Нагадаем, што раніцай паведамлялася, што з вайсковай часткі 71327 збег вайсковец.
Казалася, што гэта самавольная адлучка. Вайсковец уцёк з часткі без зброі, ён таксама пакуль не прымаў вайсковую прысягу.