У Полацку навагодняя ёлка звалілася з машыны пры транспартаванні. Гэты горад проста нейкі зачараваны

11.12.2019 / 17:08

gorod214.by

Транспарціроўка галоўнай гарадской ёлкі Полацка і ў гэтым годзе не абышлася без здарэнняў. Дрэва ўпала з аўтамабіля, на якім перавозілася, паведамляе gorod214.by.

Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, недалёка ад дзіцячай гарадской паліклінікі. Дрэва звалілася з грузавога аўтамабіля, на якім перавозілася. Рух на вуліцы быў ускладнены.

Устаноўка гарадской елкі Полацка ўжо трэці год запар праходзіць не без праблем. У 2017 годзе вяршыня навагодняга дрэва была пад прыкметным нахілам, з-за чаго карыстальнікі сацсетак ахрысцілі яе «Пізанскай ёлкай». У мінулым годзе дрэва на плошчы паставілі толькі з другой спробы: першую ёлку пашкодзілі пры транспарціроўцы, яе прыйшлося замяніць на новую. А ў 2015 годзе проста на плошчы павалілася ўжо упрыгожаная ёлка.

Nashaniva.com