У Нямеччыне адбыўся выбух у жылым доме, больш за 20 пацярпелых

13.12.2019 / 12:35

У нямецкім горадзе Бланкенбург адбыўся выбух у шматкватэрным жылым доме, у выніку чаго пацярпелі не менш за 25 чалавек.

Паведамляецца, што выбух адбыўся раніцай 13 снежня. У паліцыі не ведаюць, што стала прычынай выбуху. Пры гэтым праваахоўнікі папярэдзілі, што колькасць пацярпелых можа вырасці і не выключылі, што могуць быць выяўленыя загінулыя.

«Нельга выключаць таго, што колькасць пацярпелых павялічыцца», — адзначылі ў паліцыі.

Nashaniva.com