Пажар у Мінску: загінула жанчына-інвалід

16.12.2019 / 07:18

15 снежня каля 20.15 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на апошнім паверсе чатырохпавярховага жылога дома ў Мінску па вуліцы Мяржынскага, паведамляе прэс-служба МНС.

У выніку пажару загінула гаспадыня 1951 года нараджэння, інвалід 1-ай групы па апорна-рухальным апараце. Прычына пажару высвятляецца.

Nashaniva.com