У Гродне пачаўся суд над намеснікам начальніка адной з вайсковых частак. Працэс закрылі

17.12.2019 / 13:44

Фота Вольгі Камягінай

У Гродне пачаўся суд над былым намеснікам начальніка вайсковай часткі 2141 памежнай групы Паўлам Таранка. Пасяджэнне праходзяць у закрытым рэжыме, піша Tut.by.

Паводле інфармацыі TUT.BY, вайсковец абвінавачваецца ў атрыманні хабараў і злоўжыванні ўладай.

У Гродзенскім абласным судзе інфармацыю аб працэсе пацвердзілі, аднак ніякіх падрабязнасцяў справы не паведамілі.

Nashaniva.com