Знайшлося ФОТА на якім ёсць і Паўлічэнка, і Гараўскі

17.12.2019 / 16:47

Экс-камандзір вайсковай часткі 3214 Дзмітрый Паўлічэнка працягвае катэгарычна адмаўляць знаёмства з былым супрацоўнікам САХРа Юрыем Гараўскім, які заявіў пра датычнасць да забойстваў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

«Мне сябры пазванілі, сказалі, што ніхто з іх яго не прызнаў. Мяркуючы па тым відэа, ніхто яго не ведае», — сказаў Паўлічэнка ў каментары «НН».

Аднак на сайце «Советской Белоруссіі» знайшоўся здымак, на які яны патрапілі абодва. Гэта рэпартаж са святкавання 20-годдзя ўтварэння аб'яднання ветэранаў «Гонар».

Ля трыбуны Дзмітрый Паўлічэнка. А ў трэцім шэрагу абведзены Гараўскі — мужчына з кійком у руках (наступствы аўтамабільнай аварыі). Побач з ім такія ж былыя спецназаўцы, ніхто з якіх нібыта не прызнае былога саслужыўца.

дапоўнена:

Здымак у такім жа адзенні ёсць і Юрыя Гараўскага і ва «Укантакце»

Nashaniva.com