Румас абмеркаваў з Мядзведзевым інтэграцыю і энергетыку

18.12.2019 / 20:18

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў правялі сёння тэлефонную размову, паведамляе БелТА.

Прэм'ер-міністры разгледзелі практычныя аспекты беларуска-расійскага ўзаемадзеяння на інтэграцыйным кірунку і ў гандлёва-эканамічнай сферы, уключаючы некаторыя пытанні энергадыялогу.