Алла Пугачова сыходзіць са сцэны

«Я не буду цалаваць сцэну на развітанне, я не збіраюся рабіць пафаснага развітальнага туру», — сказала спявачка.

05.03.2009 / 17:45

Найпапулярнейшая савецкая і расійская спявачка Алла Пугачова заявіла пра тое, што спыняе сваю канцэртную дзейнасць.

«Сапраўды, канцэртную дзейнасць я спыняю як спявачка Алла Пугачова», — сказала яна на прэс‑канферэнцыі ў Маскве.

«Я не буду цалаваць сцэну на развітанне, я не збіраюся рабіць пафаснага развітальнага туру», — сказала Пугачова.