Пад Пінскам жанчына вынесла з палаючай хаты 69-гадовага суседа

20.12.2019 / 15:50

Здарэнне адбылося а 20-й гадзіне ў аграгарадку Сошна, піша 112.by

Калі падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння, то пабачылі, што дом цалкам ахоплены агнём, дах часткова абрынуўся. Да гэтага моманту 27-гадовая суседка выратавала 69-гадовага гаспадара дома (знайшла яго на ложку ў жылым пакоі).

Мужчына шпіталізаваны.

Пажар быў ліквідаваны. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць.

Nashaniva.com