Трамп падпісаў абаронны бюджэт з санкцыямі супраць «Паўночнага патоку-2»

21.12.2019 / 09:14

Аб'ём бюджэту складае $ 738 млрд. Дакумент, сярод іншага, уключае ў сябе санкцыі ў дачыненні да аператараў праектаў «Паўночны паток — 2» і «Турэцкі паток». Паводле тэкста дакумента, з моманту ўступлення закона ў сілу дзяржсакратар ЗША і кіраўнік амерыканскага мінфіна павінны прадставіць свае прапановы аб тым, у дачыненні да каго павінны быць уведзеныя санкцыі.

Акрамя таго, у абаронным бюджэце ёсць асобны раздзел аб супрацьдзеянні «агрэсіі Расіі». Акрамя іншага ён прадугледжвае працяг ваеннай дапамогі Украіне на $ 300 млн і забарона на продаж знішчальнікаў F-35 Турцыі, якая купіла расійскія ЗРК С-400.

Nashaniva.com