Міністр працы: Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе павялічваць пенсіі

22.12.2019 / 10:02

Павышэнне пенсіённага ўзросту дазваляе штогод ажыццяўляць павелічэнне пенсій. Пра гэта заявіла ў эфіры БТ-1 міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч.

Яна адзначыла, што ва ўмовах старэння насельніцтва і дэфіцыту працоўнай сілы павышэнне пенсіённага ўзросту становіцца дзейснай мерай стабілізацыі сітуацыі з пенсiённым фондам. Сёлета ў лістападзе пенсія па ўзросце склала 446 рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з лістападам 2018 года на 50 рублёў.

— Калі гаварыць у працэнтах, тэмп росту склаў больш за 113% з улікам інфляцыі, — падкрэсліла Касцевіч.

Nashaniva.com