Паўночны паток — 2 не змогуць дабудаваць бліжэйшыя некалькі месяцаў

22.12.2019 / 12:23

Расійскія караблі не змогуць пракладваць газаправод Паўночны паток-2 замест швейцарскай кампаніі Allseas, якая спыніла будаўніцтва з-за санкцый ЗША, піша S&P.

Расійскі карабель Фартуна мае неабходнае абсталяванне і мог бы працягнуць пракладаць трубаправод, але ён не мае дазволу на выкарыстанне ў тэрытарыяльных водах Даніі.

Адзіны расійскі карабель, які мог бы працягнуць будаўніцтва Паўночнага патоку-2 — судна Акадэмік Чэрскі — знаходзіцца на Далёкім Усходзе Расіі, адкуль яму трэба будзе плыць у Данію каля 2 месяцаў.

Нагадаем, з-за санкцый ЗША швейцарская кампанія Allseas, трубаўкладчык Паўночнага патоку-2, прыпыніла будаўніцтва газаправода.

Nashaniva.com