Хакейнае «Дынама» пацярпела 10-ю запар паразу. Прычым сёння перамагала 3:0

23.12.2019 / 14:44

Сёння мінскае «Дынама» ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў гасцях саступіла хабараўскаму «Амуру» з лікам 3:4, перамагаючы падчас гульні 3:0.

Такім чынам, «зубры» пацярпелі 10-е запар паразу.

Каманда мае ў сваім актыве 9 перамог у 40 матчах, займае перадапошні радок у Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад зоны плэй-оф на 18 балаў.

Nashaniva.com