29-гадовы мінчук дастаўляў чырвоную ікру на «Лексусе». І можа ўляцець на вялікія грошы

23.12.2019 / 17:28

29-гадовы мужчына размяшчаў інфармацыю аб рэалізацыі чырвонай ікры ў сацсетках. Пакупнікам была нават прапанавана бясплатная дастаўка ў межах Мінска, прычым мужчына рабіў гэта на «Лексусе», паведамляе сталічная міліцыя.

Міліцыя зацікавілася пастаўшчыком і затрымала яго. Усяго аператыўнікамі канфіскавана 2,5 кілаграма чырвонай ікры на 350 рублёў. Мужчына займаўся продажам ікры без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу. Ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і якасць ікры, таксама не было.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя як незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць. А санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 100 базавых (2550 рублёў) велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.

Nashaniva.com