Міністэрства абароны пра кадэцкія балі: Гэта адраджэнне традыцый і патрыятычнае выхаванне

23.12.2019 / 21:18

Навагодні сувораўска-кадэцкі баль прайшоў у сталіцы чацвёрты раз 23 снежня, перадае БелТА.

Фота: Мінск-Навіны.

Удзельнікі падрыхтавалі такія танцы, як «Венскі вальс», «Фігурны вальс», «Рускі лірычны», «Бальная полька», «Паланэз» і іншыя.

«Гэтая традыцыя заведзеная не намі. Праводзіць балі пачалі яшчэ ў гады стварэння першых кадэцкі вучэльняў, а мы яе працягваем. Гэта спрыяе патрыятычнаму і культурнаму выхаванню моладзі. Кадэты, сувораўцы змогуць пазнаёміцца, пагутарыць і цікава правесці пераднавагодні час», — адзначыў намеснік міністра абароны Сяргей Патапенка.