На допыт выклікаюць цешчу

06.03.2009 / 16:13

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у офісе сустаршыні аргкамітэта па стварэнні БХД Георгія Дзмітрука.

Яны забралі ўсю дакументацыю, а таксама ўручылі позвы жонцы святара і ягонай цешчы на допыт.

Прычынаў ператрусу Георгію Дзьмітруку не паведамляюць.

Георгі Дзмітрук з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Хрысціянская дзелавая ініцыятыва»

Любоў Лунёва, Радыё Свабода