Яны сустракаюць Новы год за кратамі — Севярынец, Кулакоў, Шашок, Чахольскі, Ціханоўскі, Урбановіч, Вінярскі, Афнагель, Казлоў
праваабаронцы заклікаюць падтрымаць іх навагоднімі тэлеграмамі і паштоўкамі
31.12.2019 / 19:29
Дзесяць чалавек сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх пакаралі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, што прайшлі ў Мінску ў снежні.
Гэта Сяргей Ціханоўскі і Максім Урбановіч (выйдуць на волю 11 студзеня),
Павел Севярынец, Алесь Чахольскі і Стас Шашок (выйдуць на волю 10 студзеня),
Леанід Кулакоў (6 студзеня),
Дзяніс Урбановіч, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі (2 студзеня).
Пад арыштам знаходзіцца ў Оршы і Зміцер Казлоў (блогер «Шэры кот»)
Сёння павінна выйсці на волю Алена Талстая, асуджаная на 5 сутак.
Учора некалькі працэсаў былі перанесеныя на 9 і 10 студзеня.
Праваабаронцы-вясноўцы заклікалі падтрымаць арыштаваных тэлеграмамі, паштоўкамі і лістамі.
Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага і аршанскага блогера Дзмітрыя Казлова, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску.
Адрас: Мінск, 220089, завулак 1-ы Акрэсціна, 36. Імя: напісаць або назваць імя арыштаванага.