Унучкі Аляксандра Лукашэнкі распавялі, як адзначаюць Новы год
28.12.2019 / 12:26
Пра гэта дочкі сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя распавялі падчас наведвання Дзівінскага дзіцячага дома, што ў Кобрынскім раёне, паведамляе тэлеканал СТБ.
«Мы звычайна збіраемся ў нас дома за сталом», - распавяла Дар'я Лукашэнка. «Вялікай сям'ёй», — удакладніў Дзмітрый Лукашэнка.
«Гатуем любімыя стравы, ямо, глядзім нейкія праграмы цікавыя, канцэрты», — дадала Дар'я Лукашэнка.
«Ну і самі навагоднія прадстаўленні рыхтуем», — дапоўніла жонка Дзмітрыя Лукашэнкі.