Лукашэнка падарыў Венядзіктаву самагонку. А той ужо і прадэгуставаў яе ФОТА

28.12.2019 / 15:55

Галоўны рэдактар «Эха Масквы» Аляксей Венядзіктаў быў у Мінску 23-24 снежня. У прыватнасці, ён браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі. У адказ кіраўнік краіны падарыў расійскаму журналісту гасцінцы: у тым ліку сала, самагонку і сыры. Самагонка Венядзіктаву спадабалася, паведамляе Пул першага.

Nashaniva.com