У Кіраўскім раёне 18-гадовая дзяўчына спрабавала аб'ехаць казулю, але вылецела ў кювет і перакулілася
30.12.2019 / 16:01
Уначы 29 снежня ў Кіраўскім раёне «Опель Вектра» вылецеў у кювет, паведамляе міліцыя.
ДТЗ адбылося на 33-м кіламетры трасы Клічаў-Чачэвічы. 18-гадовая кіроўца, якая жыве ў вёсцы Доўгае, спрабавала аб'ехаць казулю, што раптам выскачыла перад аўтамабілем, але не справілася з кіраваннем.
У выніку «Опель» занесла, выкінула на абочыну, а пасля аўтамабіль і зусім з'ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі пацярпелі пасажыры: двое хлопцаў 21-го года і адзін 27-мі гадоў. З рознымі траўмамі яны шпіталізаваны.