Пуцін вырашыў не віншаваць з Новым годам Зяленскага

30.12.2019 / 16:28

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у канцы года традыцыйна не павіншаваў з Калядамі і надыходзячым Новым годам прэзідэнтаў Украіны, Грузіі, Польшчы і краін Балтыі.

У спіс не ўвайшлі прэзідэнты Украіны і Грузіі Уладзімір Зяленскі і Саломэ Зурабішвілі, а таксама прэзідэнты Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі.

Раней Пуцін таксама не віншаваў прэзідэнтаў гэтых краін са святамі.

Nashaniva.com