У Чавускім раёне на пажары загінуў мужчына

03.01.2020 / 08:44

Паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Ляўкоўшчына Чавускага раёна поступіло ратавальнікам 2 студзеня. На пажары загінуў гаспадар, 1965 года нараджэння, ён жыў адзін, піша прэс-служба АУ МНС Магілёўшчыны.

У выніку пажару знішчаны дах, перакрыцце па ўсёй плошчы, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме.

Прычына пажару высвятляецца.

Усяго за мінулыя суткі па краіне адбылося 20 надзвычайных здарэнняў, паведамляе МНС. Яшчэ адзін чалавек загінуў на пажары ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці.

Nashaniva.com