У Мінску праз галалёд у нядзелю атрымалі траўмы 129 чалавек

Вось такі «падарунак» ад камунальных службаў на 8 Сакавіка.

09.03.2009 / 11:50

У Мінску за мінулыя выхадныя з‑за галалёду атрымалі траўмы 129 чалавек. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Міністэрства аховы здароўя.

120 чалавек шпіталізаваныя, дзевяць — атрымалі першую медыцынскую дапамогу на месцы.

Пры гэтым па краіне статыстыка зваротаў па дапамогу пры траўмаванні не перавысіла сярэднясутачных даных і склала 500 выпадкаў, зазначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

БелаПАН