Іран адмовіўся перадаваць ЗША і Boeing чорныя скрыні лайнера

08.01.2020 / 19:41

Іран не перадасць чорныя скрыні ўкраінскага авіялайнера, што разбіўся, вытворцу Boeing ці ЗША, заявіў у сераду кіраўнік Арганізацыі цывільнай авіяцыі Ірана Алі Абедзадэ, паведамляе Mehr.

«Мы не аддамо чорныя скрыні вытворцу і амерыканцам», — заявіў Алі Абедзадэ, адказваючы на адпаведны пытанне.

Nashaniva.com