Гродзенскі філіял «Белпошты» ўзначаліў палкоўнік КДБ

11.01.2020 / 09:42

Начальнікам філіяла «Белпошты» ў Гродне стаў Андрэй Анісімаў. Да нядаўняга часу ён з'яўляўся намеснікам начальніка ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзеншчыне.

Яго папярэднік Іван Пратасевіч кіраваў абласной «Белпоштай» дзевяць гадоў.

Nashaniva.com