Надвор'е на стары новы год: дождж, да +6

13.01.2020 / 08:14

13 студзеня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е. У многіх раёнах кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), паведамляе Белгідрамет. Раніцай месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра максімальная днём +1.. +6°C.

Сёння ўдзень у Мінску: кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег) (верагоднасць ападкаў 70-80%). Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра раніцай +1.. +2°C, днём +2.. +4°C, вечарам +2.. +3°C.

Nashaniva.com