У Мінску ў пенсіянера проста на вуліцы скралі сумку

13.01.2020 / 15:38

На спецлінію «102» звярнуўся пажылы мужчына. Ён распавёў, што невядомы проста на вуліцы выкраў у яго сумку, у якой знаходзіліся грошы (125 рублёў), сотавы тэлефон і дакументы. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група, аператыўнікі і ўчастковыя інспектары міліцыі.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба злачынцы была ўстаноўлена. Ім аказаўся 31-гадовы непрацуючы жыхар Мінскай вобласці, які раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за разбой і крадзяжы.

Мужчына быў затрыманы ў кватэры ў знаёмых. Пры сабе ў яго знайшлі 75 рублёў. Астатнія грошы ён патраціў на алкаголь і прадукты, а сумку з дакументамі выкінуў на вуліцы, паведамляе сталічная міліцыя.

Nashaniva.com