У Пінску рабочы зваліўся з даху другога паверха і загінуў

13.01.2020 / 16:23

Фота Медыя-Палессе

У Пінску 54-гадовы мужчына загінуў, зваліўшыся з даху будынка, паведамляе БелТА.

Няшчасны выпадак здарыўся сёння каля 9:40 у цэнтры горада.

Рабочы выконваў работы на даху ў двухпавярховым будынку і зваліўся з яго. Дактары хуткай дапамогі праводзіла рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак яны не далі плёну. Мужчына памёр.

Nashaniva.com