У Мінску невядомы на вуліцы Астрожскага стварыў аварыйную сітуацыю: іншую машыну вынесла на раздзяляльную паласу ФОТАФАКТ

14.01.2020 / 10:44

32-гадовы кіроўца на «Пежо» рухаўся па вул. Брыля з боку вул. Гурскага ў напрамку Алібегава, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Па словах кіроўцы, у раёне скрыжавання вул. Брыля з вул. Астрожскага невядомы аўтамабіль стварыў аварыйную сітуацыю, у сувязі з чым кіроўца пачаў перастраенне ў 3 паласу, аднак не справіўся з кіраваннем - аўтамабіль сышоў у некіравальны занос і здзейсніў наезд на раздзяляльную агароджу.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com