Гуцэрыеў пачаў пастаўкі нафты на Мазырскі НПЗ

14.01.2020 / 22:14

Кампаніямі групы «Сафмар», якая падкантрольная расійскаму бізнэсмену Міхаілу Гуцэрыеву, аформленыя маршрутныя даручэнні на пастаўку першай партыі нафты на Мазырскі НПЗ, паведамляе ТАСС.

Паводле некаторых даных, першая партыя «чорнага золата» складае 30 тысяч тон. У сваю чаргу ў «Сафмары» пацвердзілі сам факт пачатку паставак сыравіны на беларускі нафтаперапрацоўчы завод, не канкрэтызуючы іх аб'ём.

Нагадаем, пастаўкі на Наваполацкі НПЗ пачаліся яшчэ 4 студзеня.

Nashaniva.com