На МКАД сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: прычым адзін апынуўся пад другім ФОТА

15.01.2020 / 12:49

Аўтамабілі рухаліся па трэцяй паласе ўнутранага кальца МКАД ад вул.Казімараўскай у напрамку вул. Люцынскай, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

Калі транспартны паток замарудзіў рух, кіроўца аўтамабіля «Рэно Лагуна» не паспеў адрэагаваць і ў выніку сутыкнуўся з «Міцубісі Галант». Далей кіроўца «Міцубісі» ўрэзаўся ў «Фіят», кіроўца якога здзейсніў наезд на аўтамабіль «Рэно Эспэйс».

У выніку сутыкнення «Рэно Лагуна» апынуўся пад аўтамабілем «Міцубісі Голанд». Пацярпелых у ДТЗ няма. На месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ.

Nashaniva.com