Урад Расіі падаў у адстаўку

15.01.2020 / 16:36

kremlin.ru

Урад Расіі падаў у адстаўку. Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што лічыць такое рашэнне правільным на фоне абвешчаных кіраўніком дзяржавы прапаноў аб змене Канстытуцыі.

Расійскі лідар падзякаваў ураду Мядзведзева за працу і даручыў выконваць свае абавязкі да фарміравання новага складу кабінета міністраў. Па словах Пуціна, ён задаволены дасягнутымі вынікамі.

Прэзідэнт Расіі заявіў аб планах увесці пасаду намесніка старшыні Рады бяспекі і прапанаваць гэту пасаду Мядзведзеву.

Раней расійскі лідар заявіў пра неабходнасць правесці галасаванне пры прыняцці паправак у канстытуцыю краіны. Па словах Пуціна, папраўкі, прапанаваныя ў асноўны закон, не закранаюць яго фундаментальных асноў, таму могуць быць зацверджаны парламентам у рамках дзеючай працэдуры праз прыняцце канстытуцыйных законаў.

Nashaniva.com