У Верхнядзвінскім раёне на возеры перавярнулася лодка з людзьмі — два чалавекі патанулі

16.01.2020 / 17:40

На Асвейскім возеры перавярнулася лодка, у якой знаходзіліся тры чалавекі. Да прыезду ратавальнікаў вяскоўцы змаглі выратаваць аднаго з іх. З агульным пераахаладжэннем яго адвезлі ў бальніцу. Два чалавекі патанулі. Іх целы шукаюць вадалазы, паведамляюць ратавальнікі.

Nashaniva.com