Пахаладання не будзе і ў пачатку наступнага тыдня

17.01.2020 / 11:35

Снег у Мінску, даўняе фота Сяргея Гудзіліна

У суботу без істотных ападкаў, але на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, парывы ​​да 14 м/с. Уначы -6…0, днём +1…+7. 

У нядзелю 19 студзеня таксама без ападкаў, але стане крыху халадней. Днём -2…+4. У Мінску +1…+3.

У панядзелак таксама без істотных ападкаў. Уначы -4 … +2, днём ад 0…+5. У Мінску +1…+3.

Nashaniva.com