МЗС Расіі: Чырвоная армія выратавала палякам жыццё, а свабоду трэба было адстойваць самім

18.01.2020 / 17:27

Міністэрства замежных спраў Расіі ў твітары адрэагавала на заяву польскіх калег аб тым, што вызваленне Варшавы ад нацысцкіх акупантаў Савецкім Саюзам не прынесла краіне свабоды.

«Вызваліўшы Варшаву і ўсю Польшчу ад нацыстаў, Чырвоная Армія выратавала палякам жыццё. Свабоду ж трэба было адстойваць самім», — заявіла Расія.

У адказ польскі бок звярнуў увагу на тое, што Масква ўпершыню афіцыйна прызнала, што ўступленне СССР у 1945-м «не было звязана з прыходам у Польшчу свабоды».

«Гэта верны крок у бок сумеснай праўды пра 1945 год. Дзякуй», — заявілі ў польскай дыпмісіі.

Освободив Варшаву и всю Польшу от нацистов, Красная Армия спасла полякам жизнь. Свободу же надо было отстаивать самим.

— МИД России (@MID_RF) January 17, 2020

Nashaniva.com