Джонсан адмовіў Пуціну ў нармалізацыі адносін з-за Скрыпалёў

19.01.2020 / 20:47

kremlin.ru

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан сустрэўся з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным у рамках берлінскай канферэнцыі па Лівіі ў нядзелю, 19 студзеня. Пра гэта піша ТАСС.

Кіраўнік брытанскага ўрада пацвердзіў пазіцыю па інцыдэнце ў Солсберы і адкінуў магчымасць нармалізацыі адносін да таго часу, пакуль Масква не спыніць сваю «дэстабілізуючую дзейнасць».

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія былі атручаныя 4 сакавіка 2018 года распрацаваным у СССР нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у выніку аперацыі з удзелам, як мяркуецца, супрацоўнікаў ГРУ. У Лондане мяркуюць, што напад быў санкцыянаваны найвышэйшым кіраўніцтвам Расіі.

Nashaniva.com