З'явіліся новыя сакратар Рады бяспекі, міністр абароны і начальнік Генштаба
20.01.2020 / 13:13
У беларускіх сілавікоў сёння кардынальны ператрус.
Экс-міністр абароны Андрэй Раўкоў узначаліў Раду бяспекі.
Кіраўніком Мінабароны прызначаны Віктар Хрэнін. Раней ён кіраваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Віктар Хрэнін. фота «Гродзенскай праўды»
Новы кіраўнік Генеральнага штаба — Аляксандр Вальфовіч. Яго папярэдняя пасада — першы намеснікам кіраўніка Генштаба.
Аляксандр Вальфовіч
***
Віктар Хрэнін
Нарадзіўся 1 жніўня 1971 года ў Навагрудку ў сям'і вайскоўца. Скончыў Усурыйскае сувораўскае вучылішча (1988), Омскае агульнавайсковае каманднае вучылішча (1992) і Ваенную акадэмію Беларусі (2005).
Усё жыццё пасля атрымання адукацыі служыў у войску. У 2014-2015 — начальнік штаба — першы намеснік камандзіра войскаў Заходняга аператыўнага камандавання. У 2015-2020 — камандзір войскаў Заходняга аператыўнага камандавання.
З 2020 — міністр абароны.
Аляксандр Вальфовіч
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані, школу сканчваў у Барысаве. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, Ваенную акадэмію Беларусі (1998), Ваенную акадэмію Генштаба Расіі (2008).
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2005-2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008-2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010-2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012-2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015-2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018-2020 — першы намеснік начальніка Генштаба.
З 2020 — начальнік Генштаба.