БЕЛ Ł РУС

Улада

Раўкоў прызначаны дзяржсакратаром Рады бяспекі

20.01.2020 / 12:47

Nashaniva.com

Андрэй Раўкоў і Валерый Вакульчык. Фота Сяргея Гудзіліна

Міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка, піша БЕЛТА.

«Я ўчора прыняў рашэнне аб прызначэнні вас у сакратарыят Рады бяспекі дзяржаўным сакратаром. Натуральна, вызваліліся пасады, і я не палічыў патрэбным з гэтым цягнуць. Мы людзі ваенныя, час няпросты. Гэта не значыць, што заўтра вайна і нам з кімсьці прыйдзецца ваяваць — ні ў якім разе. Але ваенная арганізацыя не трывае нявызначанасці», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула