Мінчуку паставілі няякасную пломбу, а ён пакрыўдзіўся і прабіў колы машыны стаматолагаў

22.01.2020 / 15:34

У міліцыю звярнуўся прадстаўнік стаматалагічнай клінікі, які распавёў, што нехта пашкодзіў тры колы ў іх машыне. Прычым у гэты час у аўтамабілі знаходзіўся кіроўца, але нічога не заўважыў, паведамляе сталічная міліцыя.

Праваахоўнікі высветлілі, што колы прабіў 42-гадовы жыхар Мінскай вобласці. Яго неўзабаве затрымалі.

Мужчына распавёў аператыўнікам, што нядаўна скарыстаўся платнымі стаматалагічнымі паслугамі гэтага медыцынскага цэнтра, а ўсяго праз пару дзён зубныя пломбы «прыйшлі ў непрыдатнасць».

Ён пакрыўдзіўся і пашкодзіў тры колы таго аўтамабіля.

Nashaniva.com