Беларускія пагранічнікі: Надзяваем маскі пры праверцы рэйсаў з Кітая

23.01.2020 / 12:03

Чытачы «Нашай Нівы» заўважылі ў мінскім аэрапорце пагранічнікаў у масках. Гэта выклікана кітайскім каронавірусам?

Афіцыйны прадстаўнік Пагранічнай службы Антон Бычкоўскі патлумачыў «Нашай Ніве», што існуе пералік краін з нядобрай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй, куды днямі трапіў і Кітай.

Фота з фэйсбука Юліі Ванінай

Цяпер пры рабоце з пасажырамі з рэйсаў з гэтай краіны пагранічнікі мусяць карыстацца пяльчаткамі і рэспіраторнымі маскамі. 

«Пагранічнікі надаюць увагу людзям, якія маюць прыкметы інфекцыйных хвароб, напрыклад, чырвоныя вочы. Медыкі санітарна-каранціннага пункту ў аэрапорце карыстаюцца цеплавізарам, каб заўважыць людзей з павышанай тэмпературай. Такіх людзей мусяць выводзіць з натоўпу. Але пакуль выпадкаў, калі было б падазрэнне на каронавірус, не зафіксавана», — патлумачыў Бычкоўскі. 

АЯ