«Патрэбна дадатковая прапрацоўка пытання»

Калі стала вядома, што Лукашэнка схаваўся ў Ерэване, Беніта Ферэра‑Вальднер ў апошні момант адмовілася ад прыезду ў Беларусь і патлумачыла, чаму не прыехала. Маўляў, Еўропа «не можа гуляць каштоўнасцямі, якія ў Еўрасаюзе з'яўляюцца асноватворнымі».

12.03.2009 / 12:14

У чацвер раніцай былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандар Казулін і сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька сустрэліся ў Страсбургу з еўракамісарам у пытаннях знешніх сувязяў і палітыкі добрасуседства Бенітай Ферэра‑Вальднэр.

Яна патлумачыла беларускім палітыкам чаму яе візіт у Мінск, якія планаваўся на 12‑13 сакавіка, пераносіцца на красавік.

Спадарыня Ферэра‑Вальднер сказала:

«Патрэбна дадатковая прапрацоўка беларускага пытання».

Чаму? Бо Еўропа «не можа гуляць каштоўнасцямі, якія ў Еўрасаюзе з'яўляюцца асноватворнымі».

МБ; інф. Радыё Свабода