Эксперт: Калі снег так і не выпадзе, камароў летам не будзе

Гэтыя прагнозы тычацца Фінляндыі, але, магчыма, спрацуюць і для Беларусі.

27.01.2020 / 08:23

Выключна цёплае надвор'е ўплывае на прыродныя рытмы. На дрэвах з'яўляюцца пупышкі, пералётныя птушкі не ляцяць на поўдзень. З-за бясснежнай зімы, у прыватнасці, ураджай чарніц, верагодна, будзе дрэнным, а папуляцыя камароў маленькай, піша Yle.fi

- Калі такое надвор'е будзе стаяць да канца зімы, абяцаю, што наступным летам камароў не будзе, — кажа дырэктар Паўднёва-Карэльскага інстытута алергалогіі і навакольнага асяроддзя Кіма Саарынен.

Камары з'яўляюцца на свет у сажалках, якія ўтвараюцца пры раставанні снегу. Такім чынам, у выніку бясснежнай зімы ў іх не будзе асяроддзя для размнажэння.

Аднак з пункту гледжання птушак — гэта зусім не радасная перспектыва.