ДАІ злавіла 82 парушальнікаў, але 80 з іх адпусціла

27.01.2020 / 19:19

Супрацоўнікі ДАІ правялі адпрацоўку трасы М-4. У выніку кантролю за дарожным рухам, які працягваўся з 24 да 26 студзеня, выявілі 82 парушэнні правілаў дарожнага руху.

З іх па 80 парушэннях даішнікі вынеслі вусныя заўвагі. Таксама супрацоўнікі ДАІ пасадзейнічалі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якім спатрэбілася дапамога.

Фота Надзеі Бужан.

Nashaniva.com