Беларуская зорка апублікавала аголенае ФОТА з татуіроўкамі
29.01.2020 / 13:59
Знакамітая поп-выканаўца Маргарыта Герасімовіч (Рыта Дакота) у інстаграме апублікавала фота, на якім пазіруе ў вадзе аголенай. Погляды фанатаў прыцягнулі некалькі татуіровак.
Подпіс пад публікацыяй Дакота вырашыла прысвяціць менавіта ім. Яна прызналася, што часам хоча вярнуць «чыстае» цела, аднак не можа сказаць, ці шкадуе аб зробленым.
«Стала б я так забівацца, калі б можна было вярнуць час назад? Не, не <…> Але ці шкадую я? Не, не шкадую. Гэта як кніга жыцця, як вопыт, як прынятыя калісьці «няслушныя» рашэнні, якія прывялі мяне ў «верныя» працэсы. Я не прамяняла б іх ні на што», — падзялілася разважаннямі спявачка.
Рыта Дакота (Маргарыта Герасімовіч) нарадзілася ў 1990 годзе ў Мінску, дзе скончыла школу. У 2007 годзе перамагла на маскоўскай «Фабрыцы зорак», пасля якой імкліва стартавала яе сольная кар'ера. Жыве ў Маскве, расціць дачку, у сваіх інтэрв'ю неаднаразова падкрэслівала, што беларуска і любіць Мінск.